Чандрагупта Маур’я
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чандрагу́пта — старажытнаіндыйскі правіцель, заснавальнік дынастыі і дзяржавы Маур’я ў IV—III стагоддзях да н.э.; правіў каля 322 — каля 300 да н.э. (паводле іншых звестак 314—292 ці 290 да н.э.).
Схіляў Аляксандра Македонскага да паходу на імперыю Нанда. Пасля адыходу грэчаскіх войск з Індыі (325 да н.э.) перамог Дхану Нанда і захапіў уладу ў дзяржаве Магадха. Падпарадкаваў тэрыторыю Паўночнай Індыі і паводле дагавора з Селеўкам І Нікатарам (каля 305 да н.э.) далучыў да сваіх уладанняў раёны сучасных Белуджыстана і Усходняга Афганістана.
Пры Чандрагупце пачалі развівацца гандлёвыя, культурныя і дыпламатычныя сувязі Індыі з эліністычнымі краінамі Азіі і Міжземнамор’я.
Remove ads
Зноскі
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads