Чарлз Кэй Огдэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чарлз Кэй О́гдэн (англ.: Charles Kay Ogden; 1 чэрвеня 1889, Флітвуд — 21 сакавіка 1957, Лондан) — англійскі пісьменнік, філосаф і лінгвіст, стваральнік міжнароднай штучнай мовы бэйсік-інгліш.

Хуткія факты Чарлз Кэй Огдэн, Асабістыя звесткі ...

Сучаснікі апісваюць яго як універсальнага чалавека, маючага адначасова з гэтым эксцэнтрычнасць аўтсайдэра. Прымаў удзел у многіх мерапрыемствах, звязаных з літаратурай, мастацтвам і філасофіяй. Быў вядомы як рэдактар, перакладчык і актывіст, выступаў за рэформу англійскай мовы.

Згодна з успамінамі сучаснікаў, аддаваў перавагу таму, каб яго называлі згодна з ініцыяламі C. K., ніколі не карыстаўся імем Чарлз, зрэдку ўжываў сваё другое імя Кэй.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Флітвудзе, графства Ланкашыр, дзе яго бацька Чарлз Б. Огдэн трымаў пансіён. У юнацтве выйграў стыпендыю для навучання ў каледжы Магдалена кембрыджскага універсітэта. Падчас вучобы ў каледжы арганізаваў «таварыства ерэтыкоў», якое выступала супраць абавязковага пасяджэння капліцы каледжа і за свабоду рэлігійных дыскусій. 17 лістапада 1911 у кембрыджскай ратушы адбылася сустрэча гэтага таварыства з Чэстэртанам. Тады адбыўся іх вядомы дыялог:

Огдэн: …Я сцвярджаю, што цалкам правільна тое, што ў мяне ёсць інтуітыўнае пачуццё таго, што я існую. Спадар Чэстэртан: Беражыце яго.

Огдэн заставаўся прэзідэнтам таварыства ерэтыкоў на працягу 10 гадоў.

У 1912 годзе ён стаў заснавальнікам штотыднёвага часопіса Cambrige Magazine. У 1928 годзе ён напісаў кнігі, якія прынеслі яму вядомасць: «Basic English Text Books: ABC of Basic English» і «Basic by Examples».

Remove ads

Зноскі

  1. C.K. Ogden // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Charles Kay Ogden // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18696256'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2664168'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads