Чарнышэўская (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Чарнышэўская» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Уваходзіць у склад Кіраўска-Выбаргскай лініі, размешчаная паміж станцыямі «Плошча Паўстання» і «Плошча Леніна».
Станцыя адкрыта 1 верасня 1958 ў складзе другой чаргі метрапалітэна «Плошча Паўстання» - «Плошча Леніна». Назва звязана з блізкасцю праспекта Чарнышэўскага. У праекце станцыя насіла назву «Кірачная». Тэмай конкурсу праектаў афармлення станцыі стала дзейнасць рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў. Конкурс праектаў супаў з з'яўленнем у друку пастановы "Аб ліквідацыі празмернасцяў у праектаванні і будаўніцтве" ад 4 лістапада 1955 годы, што прывяло да надзвычайнага адрознення паміж афармленнем станцый першай і другой чэргаў Ленінградскага метрапалітэна.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads