Чарняўка (прыток Обалі)
рака ў Беларусі, прыток Обалі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарня́ўка — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 16 км[1]. Пачынаецца прыкладна за 1,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Філімонава Гарадоцкага раёна, упадае ў Обаль за 800 м у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Шчарбакі Шумілінскага раёна. Вадазбор у межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны. Плошча вадазбору 48 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 м/км. Асноўны прыток — рака Гразнуха (злева).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads