Чацвёрты Латэранскі сабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чацвёрты Латэра́нскі сабор (па ліку Каталіцкай царквы — XII Сусветны сабор) адбыўся ў 1215 годзе [1]. На гэтым саборы было прынята рашэнне, што члены царквы павінны абавязкова раз на год спавядацца. Той, хто за год не прыйшоў на споведзь да святара, выганяўся з царквы, і яму адмаўлялі ў праве быць пахаваным па хрысціянскім абрадзе.

Хуткія факты Дата, Прызнаецца ...

Былі афіцыйна зацверджаны Папам Інакенціем III манаскія ордэны дамініканцаў і францысканцаў з мэтай барацьбы з ерасямі. Таксама былі прыняты рашэнні пра асуджэнне альбігойцаў, вальдэнсаў і санкцыянавана інквізіцыя [2]. Таксама была прынята забарона для духавенства ўдзельнічаць у судовых ардаліях. Фактычна гэта прывяло да знікнення ардалій з практыкі судаводства.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads