Чацвёрты флот ВМС ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чацвёрты флот ЗША (англ.: United States Fourth Fleet) — аператыўны флот амерыканскіх ваенна-марскіх сіл ЗША ў Паўднёвай Атлантыцы. Існаваў у 1943—50 гады, адноўлены летам 2008 года, нягледзячы на пратэсты кіраўнікоў Бразіліі, Аргенціны і Венесуэлы[1].
Флот грунтуецца на базе ВМФ ЗША Мэйпорт, Джэксанвіл, штат Фларыда, да яго зоны адказнасці адносяцца Карыбскі басейн, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка. Камандуючы (з 21 мая 2019) — контр-адмірал Дональд Д. Габрыэльсан (англ.: Donald D. Gabrielson).
Згодна з Міністэрствам абароны ЗША аднаўленне флоту мае на мэце перашкоды наркагандлю, правядзенне гуманітарных аперацый, ажыццяўленне актаў добрай волі і правядзенне сумесных вучэнняў з партнёрамі па рэгіянальнай бяспецы[2].
Поўнае ўкамплектаванне флоту чакалася не раней 2009 года. На сярэдзіну 2008 года ў яго складзе дзейнічалі два ўніверсальных дэсантных карабля USS Kearsarge і USS Boxer (англ.: USS Boxer (LHD-4))[3].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

