Чорнае возера (Чэхія)
самае вялікае і глыбокае возера натуральнага паходжання на тэрыторыі Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чорнае возера (чэшск.: Černé jezero; /ˈtʃɛər.nɛˈjɛ.zɛ.roʊ/) — самае вялікае і глыбокае возера натуральнага паходжання на тэрыторыі Чэхіі, размешчана ў Шумаве, у Пльзенскім краі, у 6 км на паўночны захад ад горада Жалезна-Руда. Ледавіковае возера, мае трохвугольную форму. Возера акружана іглічным лесам. У вадзе - алігатрофы. З возера выцякае Чорны паток, які ўпадае ва Углаву. Водападзел праходзіць практычна па возеры. Уваходзіць у басейн Эльбы, якая ўпадае ў Паўночнае мора. Найстарэйшая, пабудаваная ў 1929-1930 гадах, гідраакумулюючая электрастанцыя Чэхіі знаходзіцца на гэтым возеры, выкарыстоўваецца як верхні рэзервуар.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads