Чудзінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чудзінскі сельсавет
Remove ads

Чу́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Чудзін.

Хуткія факты Чудзінскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чудзін. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рожанскага сельсавета з цэнтрам у вёсцы Вялікі Рожан[1].

22 снежня 1959 года цэнтр Рожанскага сельсавета перанесены ў вёску Чудзін, сельсавет перайменаваны ў Чудзінскі, у склад сельсавета з Дзяніскавіцкага сельсавета перададзена вёска Будча[2]. 25 снежня 1962 года падчас скасавання Ганцавіцкага раёна населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан і Чырвоныя Хутары перададзены ў склад Любанскага раёна Мінскай вобласці[3]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Ганцавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чудзінскага сельсавета 3 населеныя пункты[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1598 чалавек[5], з іх 99,2 % — беларусы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1213 чалавек[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads