Чужаніца
дэбютны студыйны альбом беларускага рок-гурта «ULIS» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Чужані́ца» — дэбютны студыйны альбом беларускага рок-гурта «ULIS», які быў запісаны ў 1989 годзе.[1]
Гісторыя стварэння
Запісаны ў верасні 1989 года ў прыватнай студыі гукарэжысёра Рышарда Шміта ў горадзе Ольштын. Пазнаёміў «улісаўцаў» са знакамітым у будучыні польскім гукарэжысёрам, які дагэтуль займаўся толькі сімфанічнай музыкай, Яраслаў Гайда. У фінансавым плане запіс забяспечыў перакладчык Ян Максімюк, які сабраў большую частку грошаў, патрэбных для запісу. На запіс было ўсяго тры дні, музыканты гурта прыехалі ў Польшчу і зрабілі запіс 11 песень. У 1991 годзе фірма «Мелодия » выдала альбом на вінілавай кружэлцы масавым накладам. Вокладку ў стыле мінімалізм аформіў мастак Міхал Анемпадыстаў. На гэтае выданне па розных тэхічных прычынах не трапілі 3 песні, якія з’явіліся толькі на CD-перавыданні лэйблам «БМАgroup» у 2004 годзе. Таксама альбом быў перавыдадзены на аудыёкасеце фірмай «Ковчег» у 1996 годзе.
Remove ads
Спіс трэкаў
Remove ads
Крытыка
Адам Глобус у сваіх нататках пра гурт у 1991 годзе назваў «Чужаніцу» наогул першым беларускім альбомам, праз які была пяройдзеная мяжа, што падзяляла зборкі песень і ўласна альбомы: «„Чужаніца“ для многіх застаецца лепшым рок-творам: як першае каханне, як першае слова, што скажа тваё дзіця». Аднак знакавасць «Чужаніцы» дайшла да масаў не адразу. На пачатку было прызнанне за мяжой — у Польшчы, Эстоніі, Германіі. «Навошта нам садраныя „U2“, калі лепей паслухаць арыгінал», — пісаў магілёўскі часопіс «Окарак». «Іх рок сапраўды нічога не варты для вушэй, якія не чуюць гармоніі», — адказвала на гэта нямецкая прэса. Арцемій Троіцкі назваў «Уліс» у адным з інтэрв’ю таго часу адным з найлепшых гуртоў СССР. Паводле меркавання музычнага сеткавага рэсурсу «Тузін Гітоў», якое выказана ў матэрыяле пра «Залю славы» беларускага року, «Чужаніца» — сапраўдны тэстамент, яшчэ належным чынам неацэнены і непрачытаны.
Удзельнікі запісу
- Слава Корань — электрагітара, акустычная гітара
- Сяргей Краўчанка — бас, акустычная гітара
- Андрэй Патрэй — спеў
- Валеры Цыніцкі — перкусія
- Кірыла Шэвандо — бубны
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads