Чуміза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чуміза
Remove ads

Чуміза (Setaria italica italica) — кармавая і збожжавая культура, аднагадовая культурная расліна сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне

Вырошчваецца ў шэрагу краін Азіі — Кітаі, Японіі, Карэі, Манголіі, Індыі і ў некаторых іншых краінах, уключаючы Украіну, Беларусь, Грузію, Казахстан і Далёкі Усход Расіі.

Батанічнае апісанне

Расліна фармуе густа аблісцвены куст вышынёй да 2 м, які складаецца з 5—7 стромкіх сцёблаў з 7—19 міжвузелляў. Каранёвая сістэма махрыстая, пранікальная ў грунт на глыбіню да паўтара метраў. Лісце вялікае, даўжынёй 25—65 см, шырынёй ад 2 да 4 см, светла-зялёнага і антацыянавага колеру. Суквецце мае форму коласападобнай лопасцевай мяцёлкі даўжынёй да 0,5 м. Для расліны характэрна самаапыленне, доля перакрыжаванаапыляльных раслін дасягае 5—10 %.

Плод — плёнкавая зярняўка невялікага памеру, круглява-авальнай формы, расфарбоўкі ад бялёса-ружавата да практычна чорнай. Адна мяцёлка змяшчае ад 4 да 15 тысяч зярновак.

Remove ads

Значэнне і прымяненне

У збожжы ўтрымліваецца: 11—12 % вады, 11—16 % бялку, 3,9 % тлушчу, 9,0 % цэлюлозы і 4,3 % попелу[1].

Цеплалюбівая і засухаўстойлівая расліна. У харчовых мэтах выкарыстоўваецца зерне, з якога вырабляюць крупы і муку. Зерне выкарыстоўваецца і ў жывёлагадоўлі на корм свойскай жывёле. На корм таксама ідзе сена. Выкарыстоўваецца і зялёны корм.

Расліна — корм і ласунак для папугаеў. Да таго ж няма зусім ніякіх абмежаванняў адносна відаў папугаяў. Падыходзіць як для кармлення невялікіх хвалістых папугаяў, так і больш буйных птушак[2]. Ужываецца ў якасці сідэратаў  (руск.).

Зноскі

  1. Чумиза для попугаев - лучший зерновой корм для птиц. Попугаи [руская]. 2017-03-20. Архівавана з арыгінала 20 жніўня 2018. Праверана 2018-08-20.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads