Чырвонае і чорнае

Французскі раман, напісаны Стэндалем From Wikipedia, the free encyclopedia

Чырвонае і чорнае
Remove ads

«Чырвонае і чорнае» (фр.: Le Rouge et le Noir) — раман Стэндаля, апублікаваны ў 1830 годзе. Існуе мноства гіпотэзаў, чаму аўтар абраў менавіта такую назву, але адназначнага меркавання не існуе[1].

Хуткія факты Чырвонае і чорнае, Жанр ...
Thumb
Адна з ілюстрацый да кнігі мастака Генры Дзюбушэ

У рамане раскрываецца трагічная гісторыя Жульена Сарэля, «у душы якога ідзе барацьба паміж прыроднай шляхетнасцй і небяспечнымі марывамі славалюбства». Паказваючы жыццё героя, аўтар адначасова вымалёўвае тры сацыяльныя слупы французскага грамадства пасля рэвалюцыі 1793 года: буржуазію, духавенства, дваранства.

Раман «Чырвонае і чорнае» выйшаў пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года, спрычынёнай палітыкай караля Карла Х, які спрабаваў вярнуць норавы і парадкі, што былі да Вялікай французскай рэвалюцыі. Менавіта да Карла Х г-ня дэ Рэналь памкнецца ехаць па памілаванне для каханага. Дзеянне рамана адбываецца ў 1820-я гады.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads