Чырвоная крэпасць у Дэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чырвоная крэпасць, або Лал-Кі́ла (хіндзі: लाल किला) — фартыфікацыйнае збудаванне XVII — XIX стагоддзяў, помнік сусветнай спадчыны ў старой частцы Дэлі. Займае плошчу 49 га.
Remove ads
Гісторыя
Будаўніцтва Чырвонай крэпасці было распачата магольскім імператарам Шах-Джаханам у 1638 г. у сувязі з пераносам сталіцы з Агры ў Дэлі. Да 1857 г. яна выконвала функцыю рэзідэнцыі Вялікіх Маголаў. Пасля была перададзена адміністрацыі Брытанскай Індыі. Да 1905 г. брытанцы зруйнавалі дзве трэці ўнутраных пабудоў, узвялі ваенныя казармы, адрамантавалі муры.
У 1947 г. у Чырвонай крэпасці была абвешчана незалежнасць Індыі.
Remove ads
Славутыя мясціны

Частку Чырвонай крэпасці займае ваенны гарнізон, аднак яна адчынена для наведвальнікаў. Захаваліся муры і вежы крэпасці, знутры — ваенныя баракі брытанскіх войск, сажалкі для захавання пітной вады, аднак найбольшую каштоўнасць уяўляюць наступныя канструкцыі:
- Лахорская і Дэлійская брамы, якія з'яўляюцца месцамі ўваходу ў крэпасць на заходнім і паўднёвым напрамках. У нашы дні Лахорская брама — галоўны ўваход для наведвальнікаў.
- Лахорская брама
- Дэлійская брама
- Пачатак Чата-Чоўк
- Наўбат-Хана́ , або «дом барабаншчыкаў», у якім у магольскую эпоху жылі прыдворныя музыканты.
- Знешні выгляд Наўбат-Хана
- Інтэр'ер Наўбат-Хана
- Ваенны музей у будынку старой брытанскай казармы.
- Дыван-і-Ам — будынак для публічных аўдыенцый імператараў.
- Знешні выгляд Дыван-і-Ам
- Аркада Дыван-і-Ам
- Археалагічны музей у часткова перабудаваным гарэмным палацы Мумтаз-Махал.
- Мумтаз-Махал
- Частка экспазіцыі музея
- Ранг-Махал, або «палац кветак» — дзённая рэзідэнцыя імператараў.
- Знешні выгляд Ранг-Махал
- Інтэр'ер Ранг-Махал
- Хас-Махал — палац для адпачынку імператараў.
- Знешні выгляд Хас-Махал
- Інтэр'ер Хас-Махал
- Дыван-і-Хас — будынак для прыватных аўдыенцый. У мінулым у ім знаходзіўся Паўлінавы трон, змайстраваны з слановай косці і золата, упрыгожаны каштоўнымі каменямі.
- Знешні выгляд Дыван-і-Хас
- Імператар на Паўлінавым троне
- Знешні выгляд Жамчужнай мячэці
- Упрыгожаныя дзверы
- Імператарскія лазні
- Знешні выгляд лазняў
- Інтэр'ер, мал. XIX ст.
- Шах-і-Бурдж — будынак для бібліятэкі, школы і абсерваторыі.
- Сучасны знешні выгляд Шах-і-Бурдж
- Знешні выгляд у XIX ст.
На поўнач ад Чырвонай крэпасці знаходзіцца Салімгарх — самастойнае фартыфікацыйнае збудаванне 1546 г. У мінулым яно знаходзілася на востраве пасярод ракі Джамна і выкарыстоўвалася Вялікімі Маголамі ў якасці месца зняволення. У наш час лічыцца часткай комплекса Чырвонай крэпасці. Да яго таксама далучана Сунехры-Масджыд, трохкупальная мячэць XVIII ст. каля Дэлійскай брамы.
- Салімгарх
- Сунехры-Масджыд
Remove ads
Ахова
У 2007 годзе Лал-Кіла трапіла ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads