Чырвоны шлях
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Чырвоны шлях» — беларускі грамадска-палітычны і літаратурны часопіс. Выдаваўся ў Петраградзе ў 1918 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Выдаваўся Беларускім аддзелам Наркамата па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўночнай вобласці ў ліпені — снежні 1918 года. Тэксты публікаваліся часткова па-руску, часткова па-беларуску.
Асвятляў дзейнасць Белнацкама, беларускіх секцый РКП (б), пытанні гісторыі, культуры, палітычнага і эканамічнага жыцці Беларусі. Публікаваў працы беларускіх навукоўцаў і творы беларускіх пісьменнікаў. З часопісам супрацоўнічалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Аляксандр Сержпутоўскі (пад псеўданімам Навум Смага) апублікаваў серыю нарысаў «Малюнкі Беларусі» пра цяжкі побыт беларусаў. Генерал Канстанцін Аляксееўскі апублікаваў «Успаміны пра Усебеларускі з’езд у месце Менску», дзе пакінуў зварот да беларускай моладзі «няхай жыве на вякі [вольная Беларусь]»[1].
Выдаваўся 2 разы ў месяц. Агулам выйшла 10 нумароў, у асноўным здвоеных[2].
Remove ads
Зноскі
- Алексеевский К. Воспоминание о Всебелорусском съезде в г. Минске // Чырвоны шлях. № 1—2, 19.07.1918. С. 10.
- Смирнова Т. Белорусы в довоенном Петербурге // Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». — Мн., 2001.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads