Чыр (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чыр (рака)
Remove ads

Чыр (руск.: Чир) — рака ў Растоўскай і Валгаградскай абласцях Расійскай Федэрацыі, правы прыток Дона. Адно з меркаваных месцаў бітвы дружыны ноўгарад-северскага князя Ігара з полаўцамі.

Хуткія факты Чыр, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі — 317 км, вадазборная плошча — 9580 км²[1][2]. Упадае ў Цымлянскае вадасховішча за 456 км вышэй за вусце Дона[2].

Remove ads

Агульныя фізіка-геаграфічныя ўласцівасці

Чыр бярэ пачатак на Данскай градзе (вышэй за хутар Іллічоўка). У вярхоўі Чыр даволі блізка падыходзіць (кіламетраў на 15) да Дона, прычым грэбень водападзелу набліжаецца да Дона амаль на 5 км. Заходні водападзел з Калітвай таксама падыходзіць амаль ушчыльную да ракі, з прычыны чаго правыя прытокі Чыра маюць выгляд буйных лагчын, даўжынёю не больш за 10-15 км. Далей Чыр паварочвае на паўднёвы ўсход і паступова аддаляецца ад Дона. У верхнім цячэнні даліна ракі шырокая, неглыбокая і досыць сіметрычная. Вышыня і крутасць абодвух берагоў аднолькавыя, па левым беразе цягнуцца пяскі. Злева ўпадаюць шэраг доўгіх лагчын і малаводных рэчак (Чорная, Крывая і Цуцкан), але сам Чыр у вярхоўях даволі глыбокі і ўтварае добрыя плёсы. Асноўны напрамак цячэння з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Ніжэй вусці ракі Куртлак пачынаецца сярэдняя плынь Чыра, які паварочвае прама на поўдзень. Тут правы бераг рэзка стромкі да абрывістага, левы — спадзісты і неўзаметку пераходзіць у пакатыя схілы водападзельнага стэпу, пакрытыя рухомымі пяскамі. У сярэднім і ніжнім цячэнні Чыр мае значную шырыню і глыбіню і сталую плынь, падтрымоўваную крыніцамі, што сілкуюцца водамі пяшчаных тэрас[3]. Ніжэй за хутар Саланецкі Чыр паварочвае на ўсход, у раёне горада Суравікіна — на паўднёвы ўсход.

Прытокі

Асноўныя прытокі[2]:

  • р. Гусынка (п)[4]) — 262 км ад вусця
  • р. Чорная — (л)[4] — 246 км ад вусця
  • р. Іллінка — (л)[4] — 228 км ад вусця
  • р. Вярбоўка — (п)[4] — 222 км ад вусця
  • р. Крывая — (л)[4] — 221 км ад вусця
  • р. Цуцкан — (л)[4] — 194 км ад вусця
  • р. Куртлак — (л)[4] — 160 км ад вусця
  • р. Гразная — (п)[4] — 124 км ад вусця
  • р. Машка — (л)[4] — 106 км ад вусця
  • р. Бярозавая — (л)[4] — 30 км ад вусця
  • р. Добрая* — (л)[4][5]
  • р. Ліска* — (л)[4][6]

(*) — цяпер упадаюць у Чырскі заліў Цымлянскага вадасховішча.

Гідралогія

З прычыны значнага выпарэння ў вяснова-летнюю пару, асноўнае сілкаванне рака атрымлівае падчас вясновага снегараставання. Гадавы сцёк выяўляецца звычайна высокай вясновай паводкай і нізкай летне-восеньскай і зімовай межанью[7].

Разліковыя максімальныя расходы вады ў м³/с, вусце[7]

Населеныя пункты

Асноўныя населеныя пункты: станіцы Каргінская, Бакоўская, Краснакуцкая, Савецкая, Абліўская (Растоўская вобласць), горад Суравікіна (Валгаградская вобласць).

Remove ads

Даныя воднага рэестра

Паводле даных дзяржаўнага воднага рэестра Расійскай Федэрацыі рака належыць да Данской басейнавай акругі; водагаспадарчы ўчастак — Чыр, без ракі Чыр; рачны падбасейн ракі — Дон паміж упадзеннем Хопра і Северскага Данца. Рачны басейн ракі — Дон (расійская частка вадазбору)[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads