Чэрыкаўскі лясгас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэрыкаўскі лясгас — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова ў Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
Арганізаваны ў 1936 годзе[1].
Апісанне
Лясгас размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці на тэрыторыі Чэрыкаўскага (58%), Слаўгарадскага (40%) і Крычаўскага (2%) адміністрацыйных раёнаў[2].
Лясы лясгаса адносяцца да паўночнай падзоны шырокалісцева-яловых лясоў, да Аршанска-Магілёўскага лесарасліннага раёна, да Сожскага і Бяседскага комплексаў лясных масіваў[2].
Агульная плошча зямель ляснога фонду лясгаса складае 102 407 га. Пераважаюць у разрэзе груп узросту сярэднеўзроставыя насаджэнні (37%), маладнякі займаюць 23%, якія паспяваюць - 27%, саспелыя і перастойныя - 13%[2].
Пераважнай пародай лесапакрытай плошчы з'яўляецца хвоя (55%), бяроза складае 26%, елка - 10,1%, дуб - 1,2%[2].
Remove ads
Лясніцтвы
- Вепрынскае лясніцтва
- Гіжэнскае лясніцтва
- Лапаціцкае лясніцтва
- Ліменскае лясніцтва
- Ляснянскае лясніцтва
- Слаўгарадскае лясніцтва
- Чэрыкаўскае лясніцтва
- Язерскае лясніцтва
Вядомыя супрацоўнікі
- Мікалай Захаравіч Варонін — Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь (1997), ганаровы грамадзянін Чэрыкаўскага раёна (2004) — працаваў ляснічым 1 класа Верамейскага лясніцтва з 1988 па 2005 год[2].
Помнікі прыроды
На тэрыторыі лясгаса знаходзяцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Вепрынская дуброва» і геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Агаленне Чэрыкаў»[3]
Зноскі
- О нас Архівавана 11 сакавіка 2024. (руск.)
- Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Архівавана 30 лістапада 2016.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads