Чэслаў Міхневіч

польскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэслаў Міхневіч
Remove ads

Чэслаў Міхневіч (польск.: Czesław Michniewicz; нар. 12 лютага 1970, Бярозаўка, Лідскі раён) — польскі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Абха».

Хуткія факты Чэслаў Міхневіч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1970 годзе на Беларусі ў горадзе Бярозаўка (Лідскі раён). Яго дзеда па лініі маці выслалі ў Сібір падчас сталінскіх рэпрэсій. Пасля вяртання з Сібіры дзед пасяліўся на Гродзеншчыне. Маці Чэслава з’ехала з мужам у Польшчу, але калі была цяжарная, вярнулася ў Бярозаўку[2].

Чэслаў Міхневіч граў брамнікам у клубах: «Оса» Біскупец Паморскі, «Балтык» Гдыня, «Палонія» Гданьск. У 2000 годзе скончыў кар’еру футбаліста.

Распачаў трэнерскую кар’еру. У 2017—2020 трэніраваў маладзёжную зборную Польшчы U-21, у 2020—2021 гадах — варшаўскую «Легію». 31 студзеня 2022 года паведамлена аб прызначэнні яго галоўным трэнерам зборнай Польшчы па футболе, быў падпісаны кантракт да канца 2022 года з магчымасцю працягнення[3]. Пакінуў пасаду пасля чэмпіянату свету 2022.

У чэрвені 2023 года падпісаў кантракт з саудаўскім клубам «Абха»[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads