Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва
міжурадавая арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе лідарамі Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана і Узбекістана. За выключэннем Узбекістана, астатнія краіны з’яўляліся ўдзельніцамі «Шанхайскай пяцёркі», заснаванай у выніку падпісання ў 1996—1997 гадах паміж Казахстанам, Кыргызстанам, Кітаем, Расіяй і Таджыкістанам пагадненняў аб умацаванні даверу ў ваеннай вобласці і ўзаемным скарачэнні ўзброеных сіл у раёне мяжы.
Remove ads
Агульная тэрыторыя краін, якія ўваходзяць у ШАС, складае 30 млн км², гэта значыць 60 % тэрыторыі Еўразіі. Агульная колькасць насельніцтва краін ШАС роўная 1 млрд. 455 млн чалавек (2007 год),[1] чацвёртая частка насельніцтва планеты.[2] Эканоміка КНР — другая ў свеце па ВУП пасля ЗША (таксама саступае сумарнаму ВУП Еўрасаюза).
ШАС не з’яўляецца ваенным блокам (як, напрыклад, НАТА) ці адкрытай рэгулярнай нарадай па бяспецы (як, напрыклад, АРФ АСЕАН), а займае прамежкавую пазіцыю.[3] Галоўнымі задачамі арганізацыі абвешчаны ўмацаванне стабільнасці і бяспекі на шырокай прасторы, якая аб’ядноўвае дзяржавы-ўдзельніцы, барацьба з тэрарызмам, сепаратызмам, экстрэмізмам[4], наркатрафікам, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, энергетычнага партнёрства, навуковага і культурнага ўзаемадзеяння.
Паводле Палажэння пра прыём новых членаў у ШАС ад 11 чэрвеня 2010 года, дзяржава-заяўніца, якая прэтэндуе на членства ў арганізацыі, павінна далучыцца да дзеючых у ШАС міжнародных дагавораў (каля 40), унесці змяненні ў нацыянальнае заканадаўства[5].
Remove ads
Члены арганізацыі
Краіны-ўдзельніцы ШАС |
Дзяржавы-назіральнікі |
Партнёры па дыялогу |
Атрымалі запрашэнне на саміты кіраўнікоў дзяржаў ШАС |
Адрозненне ШАС ад іншых рэгіянальных утварэнняў на тэрыторыі былога СССР складаецца ў тым, што апроч краін СНД у яе ўваходзіць Кітай. Акрамя таго, ШАС мае пагадненні аб партнёрстве з ААН, СНД, АДКБ і АСЕАН.
Remove ads
Пазіцыя Беларусі
Беларусь з’яўлялася ў ШАС партнёрам па дыялогу з 2010 г., краінай-назіральніцай з 2015 г. У верасні 2022 г. на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у Самаркандзе Беларусь афіцыйна прадставіла сваю заяўку на паўнапраўны ўдзел у арганізацыі, і рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў члены ШАС было прынятае[5].
У верасні 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з улікам стратэгічна важнага геаграфічнага становішча Беларусь здольная арганічна дапоўніць структуру арганізацыі — «прапанаваць свае транзітны, прамысловы, навуковы патэнцыял, вопыт міратворчай дзейнасці і шматбаковай дыпламатыі»[5]. Паводле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Дзяніса Карася, ШАС — адна з галоўных міжнародных арганізацый, якая ў бліжэйшы час будзе процівагай НАТА і ЕС, а Беларусь чакаюць вялікія плюсы ад уступлення ў яе. Разам з тым палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу на ўнутраныя канфлікты і супярэчнасці ў ШАС, дапусціўшы, што «мудрым рашэннем было б застацца ў статусе назіральніка, якім Беларусь з’яўляецца ў ШАС ужо сем гадоў»[6].
У сакавіку 2023 года на сустрэчы з генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь плануе ўступіць у арганізацыю да чарговага яе саміту, які плануецца ў Дэлі ў чэрвені 2023 года[7]. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік патлумачыў журналістам, што статус Беларусі як назіральніка не дае магчымасці паўнавартасна ўдзельнічаць у працы арганізацыі[7].
4 ліпеня 2024 года Беларусь стала членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Адпаведнае рашэнне падпісана ў ходзе пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС у Астане[8].
Remove ads
Зноскі
- Иван Дмитриев.. Один — за всех и шесть — за одного . Российская газета (23 жніўня 2007). Праверана 14 жніўня 2010.
- Комиссина И. Н., Куртов А. А. Шанхайская организация сотрудничества. — С.251
- Зимонин В.П. Шанхайская организация сотрудничества и евразийское измерение // Шанхайская организация сотрудничества: к новым рубежам развития : Материалы кругл. стола. — М.: Ин-т Дальн. Вост. РАН, 2008. — С. 202. — ISBN 978-5-8381-0143-3.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads