Шалёныя сабакі
крымінальны фільм Квенціна Таранціна 1992 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Шалёныя саба́кі» (англ.: Reservoir Dogs) — першы поўнаметражны фільм рэжысёра Квенціна Таранціна. Па сюжэце група бандытаў збіраецца на складзе пасля няўдалага рабавання. Нягледзячы на тое, што ім удаецца скрасці каштоўнасці, відаць, у групе ёсць здраднік, які працуе на паліцыю. Чакаючы свайго боса, бандыты спрабуюць высветліць, хто здрадзіў. Упершыню фільм быў паказаны 18 студзеня 1992 года на міжнародным кінафестывалі «Сандэнс», а ў маі таго ж года ўдзельнічаў у праграме Канскага кінафестывалю.
Станам на люты 2024 года фільм займаў 97 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.
Remove ads
Сюжэт
Задумаўшы абрабаваць ювелірную краму, крымінальны бос Джо Кэбат сабраў разам шасцярых дасведчаных і зусім незнаёмых адзін з адным злачынцаў: містэр Белы, містэр Ружовы, містэр Сіні, містэр Бландзін, містэр Аранжавы, містэр Карычневы. Сустрэўшыся ў кафэ, яны проста снедаюць, а затым выходзяць на вуліцу і спакойна пачынаюць выконваць заданне. Але нечакана для саміх сябе трапляюць у паліцэйскую пастку. Пачынаецца перастрэлка, і рабаўнікі кідаюцца ўрассыпную. Пазней яны збіраюцца на складзе, які быў месцам збору пасля ідэальна прадуманага рабавання, і пачынаюць высвятляць, хто ж падставіў усіх пад удар, і што зараз рабіць з нарабаванымі дыяментамі. Да таго часу, пакуль не прыязджае Джо, на складзе адбывацца хаос і крывавая бойка. Бос, які прыбыў, распавядае ўсім, хто насамрэч здраднік, і тут падзеі прымаюць нечаканы паварот.
Remove ads
У ролях
Remove ads
Зноскі
- http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=7524.html Праверана 12 ліпеня 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0105236/ Праверана 12 ліпеня 2016.
- http://www.filmaffinity.com/en/film137887.html Праверана 12 ліпеня 2016.
- http://www.ofdb.de/film/546,Reservoir-Dogs---Wilde-Hunde Праверана 12 ліпеня 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0105236/fullcredits Праверана 12 ліпеня 2016.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Box Office Mojo — 1999. Праверана 21 мая 2023.
- http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=270 Праверана 7 красавіка 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads