Шарк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шаркmap
Remove ads

Заліў Шарк (англ.: Shark Bay) — заліў у паўночна-заходняй частцы аўстралійскага штата Заходняя Аўстралія. З 1991 г. уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Шарк, Краіна ...
Хуткія факты

Акулій заліў (Заліў Шарк Бей) знаходзіцца ў самай заходняй кропцы ўзбярэжжа Аўстраліі. Яго плошча — 2,3 млн га. Гэты рэгіён унесены ў спіс ЮНЕСКА на аснове адпаведнасці адразу 4 крытэрыям прыроднай спадчыны, што з'яўляецца рэдкім выпадкам у сусветнай практыцы.

Геаграфічнае распалажэнне раёна Акульега заліва ўнікальнае. У гэтым месцы сыходзяцца разам тры кліматычныя зоны. Многія з прадстаўленых тут відаў раслін растуць на межах арэалаў іх распаўсюджання. У раёне Акульега заліва пражывае адна з найбуйнейшых папуляцый воднага млекакормячага — дзюгоня (каля 10 тыс. асобін). У водах заліва жывуць некалькі відаў чарапах, мноства рэдкіх рыб, медуз і ракападобных. Славутасцю гэтых мясцін з'яўляецца Вурамельская банка з плошчай акваторыі каля 1030 км²; яе дно пакрыта дываном з марскіх водарасцей. Унікальны феномен Акульега заліва — страматаліты. Гэтыя падушкападобныя вапнавыя стварэнні з'яўляюцца вынікам дзейнасці калоній старажытных цыянабактэрый. Яны пражывалі ў гэтых мясцінах 3,5 млрд гадоў таму і лічацца аднымі з найстаражытнейшых формаў жыцця на Зямле.

Remove ads

Літаратура

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads