Шаркаўшчынскі сядзібны дом
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шаркаўшчынскі сядзібны дом — помнік архітэктуры неакласіцызму. Знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчыне ў парку на беразе ракі Дзісны. Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя, належаў Федаровічам.
Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Прамавугольны ў плане аднапавярховы аб’ём пад пакатым вальмавым дахам. На галоўным фасадзе асіметрычна размешчаны чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам, на дваровым — выступае пяцігранны эркер. Пластыку фасадаў узбагачаюць нішы, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны антаблемент. У інтэр’еры часткова захаваліся ляпныя разеткі і карнізы.
У будынку да 2012 года размяшчалася тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы.
Remove ads
Літаратура
- Сядзібны дом у г.п. Шаркаўшчына // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 442.
- Шарковщинский усадебный дом // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2008. — С. 202.
Спасылкі
- Шаркаўшчынскі сядзібны дом на сайце Radzima.org
- Шаркаўшчынскі сядзібны дом на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Шаркаўшчынскі сядзібны дом на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads