Шарль Мары дэ ла Кандамін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарль Мары дэ ла Кандамін (фр.: Charles-Marie de la Condamine; 28 студзеня 1701, Парыж — 4 лютага 1774, Парыж) — французскі астраном, геадэзіст і падарожнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Парыжы ў багатай дваранскай сям’і, паступіў на ваенную службу і ўдзельнічаў у аблозе Розаса, аднак хутка прысвяціў сябе выключна навуцы і з 1730 годзе быў ужо членам Французскай акадэміі. Звярнуў на сябе ўвагу прапановай выкарыстоўваць парахавыя ўспышкі для вызначэння рознасцяў даўгаты, якія на той час вызначаліся з вялікімі недакладнасцямі.
У 1736—1746 гадах правёў у навуковай экспедыцыі ў Паўднёвую Амерыку, з П’ерам Бугерам, Луі Гадэнам і Жазефам Жусьё для вымярэння дугі мерыдыяна пад экватарам. У гэтай экспедыцыі ім упершыню быў апісаны працэс атрымання каўчуку. Тады ж ім быў апісаны працэс лячэння маляры хінінам.
Затым здзейсніў яшчэ некалькі навуковых паездак, напрыклад, для назірання праходжання Венеры перад дыскам Сонца. Апроч мемуараў Кандамін выдаў «Manière de déterminer la différence en longitude de deux lieux peu éloignés l’un de l’autre» (П., 1735), «Projet d’une mesure invariable, commune à toutes les nations» (1747), «Mesure des trois premiers degrés du méridien dans l’hémisphère austral» (1751) і «Journal du voyage fait par l’ordre du Roi à l'équateur» (1751).
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Pletcher K. Charles-Marie de La Condamine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Кондамин Шарль Мари де ла // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Outre-Mers — Société française d'histoire d'outre-mer, 1969. — вып. 205. — P. 330. — ISSN 1631-0438; 0300-9513; 2275-4954
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads