Шасцідзённая вайна (2000)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шасцідзённая вайна (2000)
Remove ads

Шасцідзённая вайна (фр.: Guerre des Six Jours) — узброеныя дзеянні паміж войскамі Уганды і Руанды ў кангалезскім горадзе Кісангані падчас Другой кангалезскай вайны.

Хуткія факты Шасцідзённая вайна, Дата ...

Канфлікт атрымаў сваю назву не толькі з-за сваёй працягласці, але і таму, што адбыўся ў той жа прамежак часу, што і Шасцідзённая вайна паміж Ізраілем і арабскімі дзяржавамі ў 1967 годзе: з 5 па 10 чэрвеня. Паводле праваабарончай арганізацыі Justice et Libération, у выніку ваенных дзеянняў загінулі 1000 чалавек і атрымалі раненні каля 3000. Большасць з іх былі мірнымі жыхарамі[2].

Па зыходу баёў угандыйцы здалі горад праціўніку, адступіўшы на 100 км на поўнач[3].

У жніўні 1999 года і 5 мая 2000 года Кісангані таксама быў арэнай баёў паміж Руандай і Угандай. Аднак канфлікт у чэрвені 2000 года стаў самым смяротным. Большая частка горада была сур’ёзна пашкоджана, вайскоўцы гэтых дзвюх афрыканскіх краін зрабілі больш чым 6600 стрэлаў[4].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads