Шатландская партыя зялёных
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шатландская партыя зялёных — левацэнтрысцкая, экалагічная і эгалітарысцкая партыя, якая выступае за незалежнасць Шатландыі. Заснавана ў 1979 годзе як Шатландская экалагічная партыя. Член Еўрапейскай федэрацыі зялёных партый (ЕФЗП). Аддзялілася ад Зялёнай партыі Англіі і Уэльса ў 1990 годзе.
У сваёй дзейнасці кіруецца праграмай «Да зялёнай Шатландыі», прынятай у 1990 годзе. Выступае за незалежнасць Шатландыі. На выбарах у шатландскі парламент у 1999 годзе атрымала 1 месца, на выбарах 2003 года сабрала 6,9% галасоў і атрымала 7 месцаў, на выбарах 2007 і 2011 гадоў змагла заваяваць па 2 месцы ў парламенце. На выбарах у шатландскі парламент 2016 года сабрала 5% галасоў і атрымала 6 месцаў. На выбарах 2021 года атрымала 8 месцаў, а яе былы лідар, Алісан Джонстоўн, заняла пасаду спікера парламента[2].
Партыя цалкам незалежная, супрацоўнічае з іншымі зялёнымі партыямі Брытаніі і Ірландыі.
20 жніўня 2021 года партыя падпісала кааліцыйнае пагадненне з ШНП, якое прадугледжвае правядзенне сумеснай палітыкі, накіраванай на здабыццё незалежнасці краіны на працягу наступных 5 гадоў, а таксама членства ў ЕС[3][4]. Такім чынам, упершыню за гісторыю еўрапейскіх краін «зялёныя» афіцыйна сталі членамі ўрада ў складзе кааліцыі.
Remove ads
Заўвагі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads