Шаша Энтузіястаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шаша Энтузіястаў (руск.: Шоссе́ Энтузиа́стов; да 1919 года Уладзімірская шаша, Уладзімірскі тракт) — шаша ў Маскве, паміж плошчай Рагожская Застава і МКАД, а таксама ўчасткі магістралі М7 у межах Балашыхі і Нагінска. Да 1919 гады звалася Уладзімірскай, бо з’яўлялася пачаткам дарогі на Уладзімір і далей у Сібір (цяпер федэральная аўтамабільная дарога М-7 Волга).
У 1919 г., па ініцыятыве А. В. Луначарскага, шаша названа імем энтузіястаў у гонар рэвалюцыянераў і палітычных зняволеных, якія былі адпраўленыя царскім урадам у ссылку і ішлі туды па гэтай дарозе.
Уздоўж шашы ў XIX стагоддзі і ў савецкі час былі створаны буйныя прамысловыя прадпрыемствы: «Нафтагаз» (1931), «Электродны завод» (1933), «Радыёпрыбор» (1934), «Пражэктар» (1932), «Маскабель» (1895) са сваімі рабочымі пасёлкамі. Да 1960-х гадоў сэнс перайменавання шматлікімі масквічамі забыўся, назва ўспрымалася як савецкі «гімн аптымізму».
Да значнай часткі шашы прымыкае Ізмайлаўскі лесапарк.
Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога пачынае свой адлік кіламетраў у паўднёвым напрамку ад перасячэння з шашой Энтузіястаў і заканчвае яго на скрыжаванні з шашой з поўначы (па гадзіннікавай стрэлцы).
На шашы Энтузіястаў размяшчаюцца станцыі метро «Шаша Энтузіястаў», «Авіяматорная». Недалёка ад пачатку шашы размяшчаюцца станцыі метро «Плошча Ільіча» і «Рымская».
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads