Шаўкат Азіз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шаўкат Азіз (нар. 6 сакавіка 1949, Карачы) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. Быў міністрам эканомікі і прэм’ер-міністрам Пакістана.
Атрымаў пачатковую адукацыю ў сваім родным горадзе, закончыў каледж у Равалпіндзі ў 1967 годзе. У 1969 годзе Шаўкат пачаў сваю кар’еру ў якасці банкаўскага работніка ў Карачы, шмат падарожнічаў. Быў у розных краінах: Грэцыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Малайзіі і Сінгапуры. Стаў прэзідэнтам Citibank. 30 гадоў жыцця правёў у сферы глабальных фінансавых аперацый.
Быў прызначаны міністрам фінансаў ва ўрадзе Пакістана ў лістападзе 1999 года, неўзабаве пасля таго як пакістанская армія здзейсніла ваенны пераварот. Як міністр фінансаў, Шаўкат дамогся вялікіх поспехаў у росквіце эканомікі краіны. Яму пашырылі паўнамоцтвы, і ён стаў адказным за кіраванне фінансаў, эканомікай, статыстыкай, планаваннем. Азіз таксама з’яўляўся старшынёй Эканамічнага каардынацыйнага камітэта ў Кабінеце Міністраў, старшынёй Выканаўчага камітэта Нацыянальнага эканамічнага савета і Старшынёй урадавага камітэта па прыватызацыі. Стаў сенатарам ў 2002 годзе.
Remove ads
Зноскі
- Shaukat Aziz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- https://www.ablf.com/network Праверана 0 снежня 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads