Шлюз Нямнова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шлюз Нямнова
Remove ads

Шлюз Нямнова — васямнаццаты шлюз на Аўгустоўскім канале (калі лічыць з боку Бебжы). Гэта трэці шлюз у Беларусі і апошні перад тым, як канал злучаецца з Нёманам. Пабудаваны ў 1828—1830 гадах Янам Паўлам Лялевелем. Першапачаткова гэта быў трохкамерны шлюз, але падчас рэканструкцыі, праведзенай у 2004—2006 гадах, была дададзна чацвертая камера з-за змяненняў, якія адбыліся ў рэчышчы ракі і ўмовах яе плыні. З'яўляецца самым вялікім шлюзам на канале.

Хуткія факты Шлюз Нямнова, Краіна ...
Remove ads

Тэхнічныя асаблівасці

  • Месцазнаходжанне: 101,2 км канала
  • Перапад узроўняў: 9,80 м
  • Даўжыня камер: 43,5 м
  • Шырыня: 5,90 м
  • Брамы: драўляныя
  • Гады пабудовы: 1828—1830
  • Кіраўнік будоўлі: Ян Павел Лялевель

Літаратура

  • Praca zbiorowa pod red. Janusza Kopciała (2000). Kanał Augustowski szlak wodny Euroregionu Niemen. Augustów-Suwałki.
  • Historia Kanału Augustowskiego (польск.). kayaki.w.interia.pl. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2011.
  • Kanał Augustowski (польск.). kanaly.info. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2010.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads