Сельское хозяйство Белорусии
часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сельское хозяйство Белорусии» (бел.: Сельская гаспадарка Беларусі) — штомесячны часопіс, які выдаваўся з 1925 года ў Мінску.
Гісторыя
З 1925 года выходзіў пад назвай «Плуг», у 1929—1933 гадах «Шляхі калектывізацыі», са студзеня 1953 года па 1956 года «Калгаснік Беларусі». З 1956 года назва «Сельское хозяйство Белорусии». Выходзіў спачатку на беларускай, з 1953 года на беларускай і рускай мовах, з 1966 года на рускай мове[1].
Выдаваўся як вытворчы часопіс Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі, Міністэрства нарыхтовак БССР, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі, Белкаапсаюза[1].
Быў разлічаны на шырокі круг чытачоў. Прапагандаваў дасягненні сельскагаспадарчай навукі і перадавога вопыту, асвятляў пытанні інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове механізацыі, аўтаматызацыі земляробства і жывёлагадоўлі, меліярацыі зямель, лясной гаспадаркі, аховы прыроды і інш[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1975)[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads