Шліфавальная машына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шліфавальная машына
Remove ads

Шліфавальная машына — гэта партатыўны інструмент, які выкарыстоўваецца для шліфавання розных тыпаў паверхні наждачнай паперай. Найчасцей сілкуецца ад электрасеткі або акумулятара, аднак таксама існуюць пнеўматычныя шліфавальныя машыны. Можа мець адаптар для падлучэння будаўнічага пыласоса або ўласны мешок для пылу.

Thumb
Арбітальная шліфавальная машына з дыскамі рознай зярністасці
Thumb
Стужачная шліфавальная машына
Thumb
Дыскавая шліфавальная машына
Thumb
Простакутная шліфавальная машына
Remove ads

Варыянты

Існуюць розныя канструкцыі шліфавальных машын, сярод іх:

  • Стужачная шліфавальная машына: у гэтым інструменце бясконцая стужка наждачнай паперы абарочваецца па роліках, што дазваляе шліфаваць вялікія паверхні.
  • Арбітальная шліфавальная машына: шліфавальны дыск круціцца вакол сваёй восі і адначасова рухаецца па невялікіх эліпсах. У асноўным гэты інструмент выкарыстоўваецца для дробнага шліфавання або для выдалення невялікай колькасці матэрыялу.
  • Дыскавая шліфавальная машына (вуглавая шліфавальная машына, балгарка): дыск з наждачнай паперай круціцца вакол цэнтральнай восі, прыладу можна паварочваць пад рознымі вугламі, дзякуючы ручцы, прымацаванай да корпуса. Гэты інструмент таксама выкарыстоўваецца з так званымі адразнымі дыскамі, якія дазваляюць рэзаць метал і камень, а таксама з дыскавымі шчоткамі.
  • Простакутная шліфавальная машына: на аснове замацоўваецца простакутны ліст наждачнай паперы (ліпучкай або прыціскным механізмам), вібрацыя адбываецца па прамой лініі.
Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads