Шпіталь (Клецк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шпіталь (Клецк)map
Remove ads

Шпіталь  — будынкі пачатку XX стагоддзя ў Клецку, размешчаныя па вул. Школьная, 23, 25. Помнікі архітэктуры стылю мадэрн. Цяпер у будынку размяшчаецца КУП «Клецкая ЖКГ».

Хуткія факты Шпіталь, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb

Пабудаваны ў 1909 годзе з цэглы. Складаецца з трох карпусоў. Будынак шпіталя — Ш-падобны ў плане аднапавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам.

У часы першай сусветнай вайны размяшчаўся вайсковы шпіталь. Падчас акупацыі ў будынку размяшчалася Клецкая тэхнічная школа. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася Клецкая сярэдняя школа, Дом піянераў, раённы ваенны камісарыят. Цяпер выкарыстоўваецца Клецкай ЖКГ. У 1995 праводзіўся касметычны рамонт.

Каля будынка былога шпіталя ў маі 2011 года, падчас рамонту цеплатрасы работнікамі КУП «Клецкая ЖКГ» былі знойдзены чалавечыя рэшткі. У выніку даследаванняў выявілася, што пахаванне з’яўляецца магілай ахвяраў набегаў крымскіх татар пачатку XVI ст[1][2].

Remove ads

Зноскі

  1. ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА. Будынак былога шпіталя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2020. Праверана 29 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads