Штырыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Штырыя (ням.: Steiermark, бав.: Steiamårk, славенск.: Štajerska) — федэральная зямля на паўднёвым усходзе Аўстрыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Грац.
Remove ads
Штырыя — другая па плошчы і чацвёртая па колькасці насельніцтва федэральная зямля Аўстрыі. Яна мяжуе з правінцыямі Карынтыя, Зальцбург, Верхняя Аўстрыя, Ніжняя Аўстрыя і Бургенланд, а таксама на поўдні з рэспублікай Славенія. Жыхары называюць сябе штырыйцамі. Сталіца зямлі — Грац, другі па колькасці насельніцтва аўстрыйскі горад.
Плошча федэральнай зямлі Штырыя — 16 401,04 км², насельніцтва — 1 млн. 221 тыс. 014 чалавека, што складае 14,2 % насельніцтва Аўстрыі, з гэтага ліку жыхароў федэральнай зямлі 22,4 % прыпадае на Грац. Рэлігія пераважнай большасці насельніцтва (81,3 %) рымска-каталіцкая.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Марцін Вайнэк (нар. 1964) — акцёр тэатра і кіно.
- Штэфан Пецнер (нар. 1981) — аўстрыйскі палітык.
- Франц Лакнер (нар. 1956) — архібіскуп, Старшыня Канферэнцыі біскупаў Аўстрыі.
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads