Штэфан Фюле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Штэфан Фюле
Remove ads

Штэфан Фюле (чэшск.: Štefan Füle; нар. 24 мая 1962, Сокалаў, Чэхаславакія) — чэшскі палітык, еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства з 9 лютага 2010 года (другі склад камісіі Барозу).

Хуткія факты Штэфан Фюле, Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства[d] ...

У 1980-1981 вучыўся на філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта, у 1981-1986 вучыўся ў МДІМА. Працаваў у дэпартаменце па сувязях з ААН міністэрства замежных спраў Чэхаславакіі; удзельнічаў у праграме ААН па раззбраенні, у 1990-1995 быў першым сакратаром чэхаславацкай (затым — чэшскай) дэлегацыі ў ААН. У 1995-1996 узначальваў дэпартамент па сувязях з ААН міністэрства замежных спраў Чэхіі, у 1996-1998 — дэпартамент палітыкі бяспекі там жа. У 1998-2001 быў паслом Чэхіі ў Літве, у 2003-2005 — паслом у Вялікабрытаніі, у 2005-2009 — пастаянным прадстаўніком Чэхіі пры НАТА.

У 2001-2002 быў намеснікам міністра абароны. У маі — лістападзе 2009 года займаў пасаду міністра па еўрапейскіх справах. 9 лютага 2010 года ўвайшоў ва другі склад Еўракамісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Мануэла Дурана Барозу. Такім чынам, ён змяніў Уладзіміра Шпідлу ў якасці прадстаўніка Чэхіі ў Еўракамісіі.

Свабодна валодае англійскай і рускай мовамі.

Remove ads

Зноскі

  1. Štefan Füle // The Fine Art Archive — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
  2. Evidence zájmových osob StB
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q104900509'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads