Шурыца

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шу́рыца — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Галбіца (басейн Заходняй Дзвіны).

Хуткія факты Шурыца, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 20 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Плошча вадазбору 70 км². Пачынаецца каля вёскі Карпавічы, працякае праз возера Старадворскае, упадае ў Галбіцу прыкладна за 400 м на поўнач ад вёскі Галбея. Вадазбор у паўночнай частцы Свянцянскіх град. Рэчышча Шурыцы часткова каналізаванае на працягу 7,5 км ніжэй Старадворскага возера. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў і ручаёў.

Каля ракі населеныя пункты Карпавічы, Стары Двор, Пруднікі. Паміж вёскамі Карпавічы і Стары Двор на рацэ вадасховішча[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. Мн.: Белкартография, 2011. 3 000 экз. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads