Шуцманшафт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шуцманшафт
Remove ads

Шуцманша́фт (ням.: Schutzmannschaft), скар. шу́ма (ням.: Schuma), ад шу́цман (ням.: Schutzmann — супрацоўнік ахоўнай паліцыі ў Германіі да 1945 года) — «ахоўныя каманды», асаблівыя падраздзяленні, першапачаткова ў складзе дапаможнай паліцыі Трэцяга рэйха на акупаваных тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, карныя батальёны, якія дзейнічалі пад непасрэдным камандаваннем немцаў і разам з іншымі нямецкімі часцямі. Як правіла, фармаваліся з тутэйшага насельніцтва і ваеннапалонных. Пазней на базе асобных батальёнаў былі сфармаваныя часці Вафен СС.

Хуткія факты Шуцманшафт, Гады існавання ...

Былі найболей шматлікія на колішніх польскіх тэрыторыях, у заходняй частцы Савецкага Саюза і ў Балтыі.

Remove ads

Форма

Сябры шуцманшафтаў насілі нямецкую вайсковую форму, але з асаблівымі знакамі адрознення ( Архівавана 22 жніўня 2014.), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu, Tapfer, Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».

Прымяненне

Першыя батальёны «Шума» сталі стварацца немцамі ў канцы ліпеня 1941 года. Да канца 1942 года колькасць «шума» дасягнула прыкладна 300 тысяч людзей, зарганізаваных у батальёны, а таксама якія служылі на розных асобных пасадах.

Thumb
Супольная аперацыя шуцманшафта і паліцыі бяспекі падчас Паўстання ў Варшаўскім гета
Здымак да рапарта Юргена Штропа, май 1943 года. Арыгінальны нямецкі тэкст: «Ужыванне туземных жаўнераў у аперацыі»

Шуцманшафт-каманды прымалі ўдзел у забойстве яўрэяў у ходзе «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання», у ахове канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, а таксама былі чынна далучаныя ў гэтак званыя «дзеянні па ліквідацыі бандыцкіх фармаванняў» (антыпартызанскія дзеянні).

Часта у адносінах да шуцманаў выкарыстоўваўся тэрмін «туземныя жаўнеры» («аскары» ням.: Askari).[1][2]

Remove ads

Сістэма званняў

Адпаведнасць сістэмы званняў ахоўнай паліцыі і вермахта.[3]

Больш інфармацыі Шуцманшафт, Вермахт ...

Беларускія шуцманы

Спіс некаторых беларускіх фармаванняў шуцманшафт:

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads