Шыманаў Кут
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шы́манаў Кут[1] (трансліт.: Šymanaŭ Kut, руск.: Шиманов Кут; да 1920-х — маёнтак Ануфрава) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 36 км на захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя. Ануфрава
Фальварак Ануфрава (Ануфраў, Анапраў) быў уласнасцю Янішэўскіх, да якіх перайшоў праз спадчыну ад Швыкоўскіх. Адносіўся да маёнтка Цітва. У выніку падзелу фамільнай спадчыны апынуўся разам з фальваркам Жолудзь (цяпер не існуе, спалены ў Другую сусветную вайну) ува ўласнасці Ігнацыя Янішэўскага[2]. У 1889 годзе ўласнік дваранін Ігнацый Людвігавіч Янішэўскі, дваранін рыма-каталіцкага веравызнання, у маёнтку было 1400 дзесяцін зямлі[3]. У Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1913 годзе ўласнасць Цэзарыя Ігнатавіча Янішэўскага, было 2612 дзесяцін зямлі[4]. На 1912 год дзейнічаў вінакурны завод з паравым рухавіком уласнасці Цэзарыя Янішэўскага, гадавая вытворчасць 16 002 рублі, 6 работнікаў[5].
Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя маёнтка, заснаваны пасёлак Шыманаў Кут.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[6].
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці
- Склад вінакурні сядзібы Ануфрава (пачатак XX ст.)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
