Шэдар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэда́р (α Касіяпеі) — яркая зорка сузор'я Касіяпеі з бачнай зорнай велічынёй 2,24m. Назва зоркі запазычана ад арабскага слова صدر şadr — «грудзіна».
Шэдар — аранжавы гігант спектральнага класа K0 IIIa, зорка больш халодная, але ярчэйшая за Сонца. Баламетрычная свяцільнасць прыкладна ў 855 раз, а дыяметр у 42 разы больш, чым у Сонца. Адлегласць да зоркі каля 230 светлавых гадоў (70 парсекаў). Мяркуецца, што Шэдар з'яўляецца пераменнай зоркай, аднак з XIX стагоддзя варыяцый свяцільнасці не назіралася.
Remove ads
У папулярнай культуры
- Да планеты сістэмы зоркі Шэдар адпраўляюцца персанажы мастацкіх фільмаў «Масква — Касіяпея» і «Отракі ў Сусвеце».
- Кей Дач/Альтос, герой трылогіі З. Лук'яненкі «Лінія грёз», родам з другой планеты Шэдара.
- У расказе Аластера Рейнольдса "За разломам арла" фігуруе станцыя Саўмлакі на краю сектара Шэдар.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads