Шэксна (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэксна́ (руск.: Шексна́[1]) — рака ў Валагодскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Волга.
Даўжыня ракі 139 км, плошча вадазборнага басейна 19 тыс. км². Бярэ пачатак з Белага возера, упадае ў Шэкснінскі заліў Рыбінскае вадасховішча каля горада Чарапавец. Жыўленне пераважна снегавое. Расход вады за 28 км ад вусця складае 172 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — снежні, адкрываецца ў красавіку — пачатку мая.
Уваходзіць у склад Волга-Балтыйскага воднага шляху і Паўночна-Дзвінскай воднай сістэмы. На рацэ 2 гідравузлы — Шэкснінская ГЭС з Шэкнінскім вадасховішчам і Рыбінская ГЭС.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 494. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads