Шэлдан Райлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шэлдан Райлі
Remove ads

Шэлдан Райлі Эрнандэс (англ.: Sheldon Riley Hernandez; нар. 14 сакавіка 1999 года), прафесійна вядомы як Шэлдан Райлі (англ.: Sheldon Riley) — аўстралійскі спявак і аўтар песень. Пераможца Eurovision — Australia Decides 2022 і прадстаўнік Аўстраліі на конкурсе Еўрабачанне з песняй «Not the Same»[1], заняў 15 месца (123 балы ад журы і 2 ад тэлегледачоў).

Хуткія факты Шэлдан Райлі, Асноўная інфармацыя ...

Быў удзельнікам восьмага сезона The X Factor Australia, сёмага і восьмага сезонаў The Voice Australia, а таксама ўдзельнікам пятнаццатага сезона America’s Got Talent.

Remove ads

Біяграфія

Райлі нарадзіўся ў Сіднеі ў сям’і маці-аўстралійкі і бацькі-філіпінца[2].

У 2016 годзе Райлі, які тады выступаў пад сваім поўным імем Шэлдан Эрнандэс, прайшоў праслухоўванне для восьмага сезона The X Factor Australia з песнямі «Circle of Life» Элтана Джона і «Ordinary People» Джона Леджэнда[3]. Першапачаткова ён удзельнічаў у катэгорыі 14-21, а настаўнікам быў Адам Ламберт, і быў выключаны як сольны выканаўца на этапе конкурсу. Райлі вярнуўся ў «Х-фактар» пасля таго, як настаўнік катэгорыі «Гурты» Ігі Азалія абраў яго ў склад новага бойз-бэнду з выбылых сольных выканаўцаў[4]. Гурт меў назву «Time and Place», і ў яго склад, акрамя Шэлдана, ўваходзілі Самі Афуні, Мэцью Макнот і Леон Крэбер.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads