Шэльфавы ледавік Фільхнера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шэльфавы ледавік Фільхнера[1] (англ.: Filchner Ice Shelf) — шэльфавы ледавік у Заходняй Антарктыдзе, паміж Берагам Луітпольда і ўзвышшам Беркнер. Удаецца ў мора Уэдэла.

Thumb
Шэльфавы ледавік Фільхнера
Шэльфавы ледавік Фільхнера
Шэльфавы ледавік Фільхнера на карце Антарктыды.

Працягласць ледніка з захаду на ўсход складае каля 200 км, з поўначы на поўдзень — да 450 км. Вышыня ў краявой частцы дасягае 30 м, у цэнтральнай і тылавой частках — 70—120 м. Таўшчыня лёду адпаведна змяняецца ад 200 да 700 м. Прыблізна кожныя 15—20 гадоў ад края ледніка адколваюцца гіганцкія айсбергі[2].

Ледавік быў адкрыты ў 1912 годзе германскай антарктычнай экспедыцыяй Вільгельма Фільхнера і названы ў яго гонар. У розныя гады на ледніку функцыянавалі палярныя станцыі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі. Дзейнічае аргенцінская станцыя Бельграна II.

На шэльфавым ледавіку размяшчалася савецкая навуковая станцыя «Дружная-1». У 1986 годзе тут адкалоўся айсберг A23a плошчай каля 4000 км².

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads