Шэльфавы ледавік Шэклтана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэ́льфавы ледавік Шэ́клтана (англ.: Shackleton Ice Shelf) — ледавік ва Усходняй Антарктыдзе каля ўзбярэжжа Зямлі Каралевы Мэры і Зямлі Уілкса. Адкрыты ў 1840 годзе экспедыцыяй Ч. Уілкса . Названы ўдзельнікамі экспедыцыі Д. Моўсана ў гонар палярнага даследчыка Э. Г. Шэклтана.
Плошча ледавіка 37,4 тыс. км². Даўжыня ў напрамку з захаду на ўсход каля 440 км, з поўдня на поўнач — 170 км. Вышыня 15—35 м. Таўшчыня лёду 180—200 м.
Упершыню даследаваны савецкай антарктычнай экспедыцыяй у 1956—1958[1] гг.
Remove ads
Гл. таксама
- Ледавік Шэклтана
- Заходні шэльфавы ледавік
Зноскі
- Шеклтона шельфовый ледник(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads