Шэрлак (тэлесерыял)
брытанскі тэлесерыял From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Шэрлак» (англ.: Sherlock) — брытанскі тэлесерыял кампаніі Hartswood Films , зняты для BBC Wales . Сюжэт заснаваны на творах сэра Артура Конан Дойла пра дэтэктыва Шэрлака Холмса, аднак дзеянне адбываецца ў нашы дні. У 2009 годзе быў замоўлены непаказаны пілотны эпізод, а ў ліпені і жніўні 2010 года на тэлеканалах BBC One і BBC HD былі паказаны тры дзевяностахвілінных эпізоды першага сезона. Трохсерыйны другі сезон быў паказаны ў студзені 2012 года, а трэці запланаваны на 2013 год.
Аўтарамі серыяла з’яўляюцца Марк Гэтыс і Стывен Мофат, вядомыя працай над тэлесерыяламі «Доктар Хто» і «Джэкіл», а галоўныя ролі Шэрлака Холмса і доктара Джона Ватсана выконваюць Бенедыкт Камбербэтч і Марцін Фрымен адпаведна. Здымкі праходзяць пераважна ў Лондане і Кардыфе. Праект атрымаў станоўчыя водгукі на працягу абодвух сезонаў і быў намінаваны на некалькі ўзнагарод. У 2011 годзе «Шэрлак» стаў уладальнікам тэлевізійнай прэміі BAFTA у катэгорыі «Лепшы драматычны серыял»[3].
Remove ads
Зноскі
- fernsehserien.de Праверана 1 чэрвеня 2020.
- http://dbpedia.org/resource/Sherlock_(TV_series) Праверана 19 красавіка 2020.
- Television Awards Winners in 2011 (англ.)(недаступная спасылка). BAFTA. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2011. Праверана 23 студзеня 2012.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads