Шэрман (танк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шэрман (танк)
Remove ads

М4 «Шэ́рман» (англ.: M4 Sherman) — асноўны амерыканскі сярэдні танк перыяду Другой сусветнай вайны. Шырока выкарыстоўваўся ў амерыканскай арміі на ўсіх месцах баявых дзеянняў, а таксама ў вялікіх колькасцях пастаўляўся саюзнікам (у першую чаргу Вялікабрытаніі і СССР) па праграме ленд-ліза. Пасля Другой сусветнай вайны «Шэрман» быў на ўзбраенні армій многіх краін свету, а таксама ўдзельнічаў у мностве пасляваенных канфліктаў. У арміі ЗША M4 знаходзіўся на ўзбраенні аж да заканчэння Карэйскай вайны. Назва «Шэрман» (у гонар амерыканскага генерала часоў Грамадзянскай вайны Уільяма Шэрмана) танк M4 атрымаў у англійскай арміі, пасля чаго гэта назва замацавалася за танкам у амерыканскай і іншых войсках. У савецкіх танкістаў меў мянушку «эмча» (ад М4).

Хуткія факты Шэрман, M4 Sherman ...

M4 стаў асноўнай амерыканскай танкавай платформай падчас Другой сусветнай вайны, і на яго базе было створана вялікая колькасць спецыяльных мадыфікацый, САУ, інжынернай тэхнікі.

Усяго з лютага 1942 года па ліпень 1945 года было выпушчана 49 234 танка[2] (не лічачы танкаў канадскай вытворчасці). Гэта трэці (пасля Т-34 і Т-54[3]) найбольш масавы танк у свеце, а таксама найбольш масавы танк амерыканскай вытворчасці.

Remove ads

Зноскі

  1. Caddick-Adams P. Monte Cassino: Ten Armies in HellRandom House. — С. 114. — ISBN 978-1-4090-5195-4
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11984993'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q744182'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11984997'></a>
  2. Шерман история создания и применения. — Восточный фронт, 1996. — 36 с.
  3. Т-54/55 уключая мадыфікацыі
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads