Эвернія слівавая

від лішайнікаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Эвернія слівавая
Remove ads

Эвернія слівавая (Evernia prunastri) — від лішайнікаў роду Эвернія (Evernia).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Слаявіна мяккая кусцістая, можа дасягаць 10 см у даўжыню[1]. Яна складаецца з зрослых унізе (на кары дрэва) густарослых, надзвычай разгалінаваных, падобных на рогі аленя, лопасцей. Колер слаявіны вар’іруе ад зялёнага да зелянява-белага ў сухое надвор’е — і ад цёмна-карычнева-зялёнага да жоўта-зялёнага, калі мокра. Структура слаявіны Evernia prunastri у сухое надвор’е даволі грубая, а пры наяўнасці вільгаці ў навакольным асяроддзі набывае эластычнасць. Гэты лішайнік мае вельмі выяўлены, але даволі складаны водар, які можа быць апісаны, як драўняны і злёгку салодкі. Асобнікі, якія растуць на хвоях, маюць відавочны пах шкіпінару, што ацэнена ў парфумерыі.

Thumb
Галінка з сарэдыямі
Thumb
Remove ads

Распаўсюджанне

Расце на ствале і галінах дубоў і некаторых іншых лісцяных і іглічных дрэў, у тым ліку на піхтах і хвоях, на мёртвай драўніне[1]. Гэты лішайнік распаўсюджаны паўсюль у горных лясах умеранага клімату ў Паўночным паўшар’і, у тым ліку ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, краінах Цэнтральнай Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна[1].

Выкарыстанне

Экстракт (рэзіноід) Evernia prunastri выкарыстоўваецца ў сучаснай парфумернай прамысловасці для фіксацыі водараў. У 2010 годзе Міжнародная асацыяцыя па араматычных рэчывах (IFRA) увяла абмежаванні на выкарыстанне натуральнага дубовага моху з-за алергенных уласцівасцей яго кампанентаў — атранорын і хлоратранорын[2]. Камерцыйны збор расліны вядзецца ў краінах Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропы. Сабраны ўраджай экспартуецца ў Францыю, дзе перапрацоўваецца.

Утрымлівае эверніевую і ўснінавую кіслоты[1].

Зноскі

  1. Эверния сливовая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 54-55. — 592 с. 120 000 экз.
  2. Эверния сливовая и её ароматический профиль. everniya.ru. Праверана 17 верасня 2025.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads