Эгерыя (міфалогія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эгерыя (міфалогія)
Remove ads

Эгерыя — у старажытнарымскай міфалогіі німфа-прадракальніца, жонка рымскага цара Нумы Пампілія[1], яго дарадчыца ў справах арганізацыі рэлігійнага жыцця ў Старажытным Рыме і яго настаўніца ў законатворчай дзейнасці[2]. Пад кіраўніцтвам Эгерыі, Нума навучыў рымлян свяшчэннадзействам і прысвяціў Каменам той гай, дзе ён сустракаўся з німфай. Таксама Эгерыі былі прысвечаны два свяцілішчы: адно каля Арыцыі, другое ў Рыме, каля Капенскіх варот[3].

Thumb
Нума і Эгерыя

Паводле падання, якое прыводзіць Авідзій, пасля сканання мужа Эгерыя перасялілася ў гай Дыяны ў глыбіні лясоў Арыцыйскай даліны (каля горада Арыча), дзе парушала сваімі рыданнямі набажэнства ў гонар апошняй, за што багіня ператварыла Эгерыю ў крыніцу[3].

Рымскія жанчыны шанавалі Эгерыю, як заступніцу парадзіх. Пазней культ Эгерыі зліўся з культам Артэміды — цнатлівай багіні ўрадлівасці, якае дае шчасце ў шлюбе і дапамогу пры родах[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Нимфы Архівавана 6 студзеня 2012.. Словарь изобразительного искусства. 2004—2009 год
  2. Эгерия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads