Эдуард Шэварднадзэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдуард Шэварднадзэ
Remove ads

Эдуа́рд Амвро́сіевіч Шэвардна́дзэ (груз. ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე; 25 снежня 1928, Мамаці, Грузінская ССР — 7 ліпеня 2014, Тбілісі, Грузія) — савецкі і грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Эдуард Шэварднадзэ, 2-і Прэзідэнт Грузіі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 студзеня 1928 года ў сяле Мамаці Ланчхуцкага раёна Грузінскай ССР у сям’і сельскага настаўніка.

Па патрабаванні бацькоў скончыў Тбіліскі медыцынскі тэхнікум, аднак кар’еры лекара аддаў перавагу палітычнай дзейнасці. У 1946 годзе адразу пасля заканчэння тэхнікума ён стаў загадчыкам аддзела райкама камсамола, затым паступіў у партыйную школу пры ЦК кампартыі Грузіі.

У 1948 годзе ўступіў у Камуністычную партыю, у перыяд з 1949 па 1951 гады быў слухачом двухгадовай партыйнай школы пры ЦК КП(б) Грузіі, пасля заканчэння якой стаў інструктарам ЦК ЛКСМ Грузіі. У 1952 годзе Шэварнадзэ быў прызначаны сакратаром, затым другім сакратаром Кутаіскага абкама ЛКСМ Грузінскай ССР, а ўжо ў наступным годзе стаў першым сакратаром Кутаіскага абкама ЛКСМ Грузінскай ССР.

У 1959 годзе скончыў Кутаіскі педагагічны інстытут імя А.Цулукідзэ.

З 1961 па 1963 год быў сакратаром Мцхецкага райкама Камуністычнай партыі, а затым з 1963 года першым сакратаром Першамайскага райкама партыі Тбілісі.

У перыяд з 1964 па 1965 гады — першы намеснік міністра па ахове грамадскага парадку, з 1965 па 1972 гады — міністр аховы грамадскага парадку, затым — міністр унутраных спраў Грузінскай ССР.

29 верасня 1972 года быў прызначаны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Грузіі.

Паводле Уладзіміра Яварыўскага, Брэжнеў дазволіў Шэварнадзе, тадышняму першаму сакатару ЦК Грузіі, упісаць у Канстытуцыю Грузінскай ССР артыкул, які дэкларуе дзяржаўнасць грузінскай мовы на тэрыторыі рэспублікі, на чым настойлівала грузінская інтэлігенцыя[5][6][7].

У 1985 годзе па запрашэнні Міхаіла Гарбачова быў пераведзены на працу ў Маскву, прызначаны сябрам Палітбюро ЦК КПСС і міністрам замежных спраў СССР. З’яўляўся адным з паплечнікаў Міхаіла Гарбачова ў правядзенні палітыкі перабудовы, галоснасці і разрадкі міжнароднай напружанасці.

20 снежня 1990 года на IV З’ездзе народных дэпутатаў СССР заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады міністра замежных спраў.

У сакавіку 1992 года вярнуўся ў Грузію, дзе ўзначаліў Дзяржсавет, створаны пасля звяржэння прэзідэнта Звіяда Гамсахурдыя. У кастрычніку таго ж года ў выніку парламенцкіх выбараў ён стаў кіраўніком грузінскай дзяржавы — старшынёй парламента рэспублікі.

Неўзабаве пасля гэтага парламент увёў пасаду кіраўніка грузінскай дзяржавы, і 6 лістапада 1992 года Шэварнадзэ быў абраны на гэтую пасаду.

У 1993 годзе ў Тбілісі была створана партыя «Саюз грамадзян Грузіі», старшынёй якой стаў Шэварнадзэ.

5 лістапада 1995 года ў Грузіі прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Эдуард Шэварнадзэ, які набраў 72,9 % галасоў.

9 лютага 1998 года Эдуард Шэварнадзэ перажыў замах. У цэнтры Тбілісі яго картэж быў абстраляны з гранатамёта і аўтаматычнай зброі. Аднак браніраваны аўтамабіль выратаваў яму жыццё, двое ахоўнікаў прэзідэнта загінулі.

9 красавіка 2000 года Шэварнадзэ атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Грузіі, набраўшы больш за 82 % галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

У лістападзе 2003 года падчас «Рэвалюцыі руж», якая прайшла ў Грузіі з-за нязгоды апазіцыйных сіл з вынікамі выбараў у парламент краіны, Шэварнадзэ было прапанавана пакінуць пасаду прэзідэнта Грузіі. 23 лістапада 2003 года, пасля таго як парламент не падтрымаў прапанову кіраўніка Грузіі аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча, Шэварнадзэ падаў у адстаўку[8][9].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

1. Шеварднадзе Эдуард Амвросиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. Eduard Schewardnadse // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Brozović D., Ladan T. Eduard Ševardnadze // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118996959 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.

5. Уладзімір Яварыўскі. Дотык пляча (англ.). Apple Podcasts. Праверана 4 лютага 2025.
6. Уладзімір Яварыўскі. Дотык пляча (англ.). Castbox. Праверана 4 лютага 2025.
7. Бураўкін, Генадзь (2005). Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads