Эйнхард

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эйнхард
Remove ads

Эйнхард ці Эгінгард (лац.: Einhardus aut Eginhardus, ням.: Einhard auch Eginhard; каля 770, Майнгау14 сакавіка 840, кляштар Зелігенштат) — франкскі навуковец, дзеяч «Каралінгскага Адраджэння», гісторык, абат кляштароў Фантэнель (818—823) і Зелігенштат. Пераемнік Алкуіна на пасадзе кіраўніка школы пры двары Карла Вялікага.

Хуткія факты Эйнхард, Дата нараджэння ...
Thumb
Першае выданне Vita Caroli. Кёльн. 1521. Намаляваны Карл Вялікі і Карл V

Нароўні са шматлікімі лістамі і рэлігійнымі трактатамі, аўтарам якіх з'яўляецца Эйнгард, да нас дайшла біяграфія Карла Вялікага Vita Karoli Magni. Гэта адзіная біяграфія імператара, напісаная пры яго жыцці. У стылі Эйнгард бярэ прыклад з антычных імператарскіх біяграфій Светонія. Характэрная таксама праца Эйнгарда Translatio et Miracula SS. Marcellini et Petri, у якой распавядаецца пра перанос мошчаў двух святых з Рыма ў Зелігенштат; першая кніга ўтрымлівае пераважна неверагодныя апавяданні пра разбойнікаў, а ў другой цэнтральнае месца займае апавяданне пра цудатворствы.

Каля аднаго з паркаў у г. Эшвайлер (Германія, зямля Рэйнланд-Пфальц) узвядзены помнік Эйнгарду. У Зелігенштаце можна ўбачыць базіліку з выявай Эйнгарда.

У памяць пра Эйнгарда і яго працах у 1999 годзе была заснавана спецыяльная прэмія, якой кожныя два гады ганаруюцца аўтары біяграфічных твораў.

Remove ads

Зноскі

  1. National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 2 студзеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q106509962'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads