Элва (воласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элва (эст.: Elva vald) — воласць у Эстоніі ў складзе павета Тартумаа. Утворана ў 2017 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Элва. Размешчана ў паўднёвай частцы Эстоніі. Мяжуе з муніцыпалітэтам Тарту і валасцямі Тарту, Ныа, Отэпя, Тырва і Вільяндзі. На захадзе мяжа воласці праходзіць па возеры Выртс'ярв.
Паводле звестак Рэгістра навакольнага асяроддзя за 2018 год, на тэрыторыі воласці поўнасцю або часткова знаходзяцца 4 прыродныя паркі: Элва, Эрумяэ, Канахаўа і Отэпя (невялікая частка ў вёсцы Астуверы); 11 прыродаахоўных зон і 4 запаведнікі: Алам-Педзья, Кеэры-Карыярвэ, Конгута і Саантага. 83 % тэрыторыі воласці займаюць палі і лясныя ўгоддзі.
Плошча воласці — 732,02 км², шчыльнасць насельніцтва на 1 студзеня 2024 г. — 20,4 чал./км².
Remove ads
Зноскі
- Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 23 жніўня 2023.
- Land and Spatial Development Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads