Элеанора Іванаўна Вецер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элеанора Іванаўна Вецер (22 мая 1932, Любанскі раён — 18 лістапада 2011[1]) — беларускі мастацтвазнавец і грамадскі дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Працавала ў беларускім аддзеле Мастацкага музея. У 1973 годзе сярод іншых звольнена з АН БССР «за нацыяналізм». Пазней пачала працаваць у спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях Міністэрства культуры БССР. Была адным з аўтараў навуковай запіскі да ЦК КПБ супраць знішчэння гістарычнага цэнтра Мінска.[1]
Пахавана на Паўночных могілках у Мінску.[1]
Дзейнасць
У канцы 1960-х разам з аднадумцамі на ўласныя сродкі арганізоўвала экспедыцыі па Беларусі для збірання помнікаў нацыянальнай культуры. Потым далучылася да экспедыцыйнай дзейнасці Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Такім чынам пачалося стварэнне збору Музея старажытнабеларускай культуры. Дамаглася ўнясення соцень помнікаў культуры да Спісу спадчыны. Выступала з публічнымі лекцыямі пра беларускую культуру для розных аўдыторый.[1]
Аўтар соцень артыкулаў пра помнікі нацыянальнага мастацтва.[1]
Remove ads
Бібліяграфія
- Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст. / [В. Ф. Шматаў, Э. І. Вецер, М. П. Мельнікаў і інш.] Навук. рэд. Шматаў В. Ф.; Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мн.: Бел. навука, 2002. — 348,[1] с.: іл.
Зноскі
- Аксак В. Вянок памяці…
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads