Rapidlok
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Электравоз Rapidlok — чатырохвосевы электравоз пераменнага току (15 кв, 16,7 Гц), які будаваўся на заводах Шведскай кампаніі Allmänna Svenska Elektriska Aktiebolaget.
Вытворчасць электравоза было распачата ў 1955 годзе, былі пабудаваны дзве адзінкі, якія паказалі сваю эфектыўнасць і SJ AB замовіў яшчэ восем. Лакаматывы былі прызначаны для высакахуткасных пасажырскіх цягнікоў на асноўных лініях і толькі ў выключных выпадках для грузавых цягнікоў. Тым часам, максімальная хуткасць на шведскіх чыгунках складала 130 км/г, у той час як гэтыя лакаматывы развівалі 150 км/г. Лакаматывы працавалі галоўным чынам на лініі Стакгольм — Гётэбарг і Стакгольм — Осла.
У канцы 1980-х гадоў амаль усе лакаматывы былі зняты з эксплуатацыі. Толькі два лакаматывы знаходзіліся ў эксплуатацыі да 1996 года. Большасць электравозаў захаваліся і знайшлі свой апошні прыстанак у розных музеях (у прыватнасці ў Шведскім чыгуначным музеі) і чыгуначных клубах.
Электравоз мае дзве кабіны машыніста. На буферным брусе ўсталяваны буферы і шрубавая збруя.
Remove ads
Спасылкі
- Jarnvag.net — фатаграфіі і інфармацыя Архівавана 3 жніўня 2009.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
