Эльвіра Аляксееўна Сарока

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эльвіра Аляксееўна Сарока (нар. 9 жніўня 1968, Рыга, Латвійская ССР) — беларуская педагог і дэпутатка.

Хуткія факты Эльвіра Аляксееўна Сарока ...

Біяграфія

Нарадзілася 9 жніўня 1968 года ў горадзе Рыга Латвійскай ССР[1].

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт[1].

Працавала памочніцай выхавацеля дзіцячага садка № 1 у г. Олайне Рыжскага раёна Латвійскай ССР; старшай піянерважатай у школах Рыжскага раёна Латвійскай ССР і ў сярэдняй школе № 7 г. Навагрудка; сацыяльным педагогам-псіхолагам Цэнтра пазашкольнай работы г. Навагрудка; педагогам сацыяльным, намесніцай дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Навагрудскага дзяржаўнага ПТВ № 193 сельскагаспадарчай вытворчасці; намесніцай дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя; дырэктаркай прафесійнага ліцэя[1]. Дырэктарка Навагрудскага дзяржаўнага каледжа[1].

Дэпутатка Гродзенскага абласнога 28-га склікання і Навагрудскага раённага Саветаў дэпутатаў 28-га склікання[1].

Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads