Эльке Эрб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эльке Эрб
Remove ads

Эльке Эрб (лац.: Elke Erb; 18 лютага 1938, Шэрбах, цяпер Райнбах — 22 студзеня 2024) — нямецкая паэтэса і перакладчыца паэзіі.

Хуткія факты Эльке Эрб, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Дачка гісторыка літаратуры Эвальда Эрба (1903—1978), унучка архітэктара Паўлюса Эрба. З 1949 года сям’я жыла ў ГДР. У 1958—1959 гадах Эльке вывучала германістыку, славістыку, гісторыю і педагогіку ў Гале-Вітэнбергскім універсітэце. З 1965 года служыла ў выдавецтве Mitteldeutscher Verlag. З 1966 года займалася выключна літаратурай, жыла ў Берліне. Сапраўдны член Берлінскай і Саксонскай акадэмій мастацтва. Перакладала творы Алеся Разанава.

Малодшая сястра — Утэ Эрб (нар. 1940), паэтэса, перакладчыца з французскай і турэцкай моў.

Remove ads

Узнагароды

Прэміі Петэра Хухеля (1988), Генрыха Мана (1990), Эрыха Фрыда (1995), Ханса Эрыха Носака (2007), Эрлангенская прэмія за паэтычны пераклад (2011) і інш. узнагароды.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads